Фотафакт: выстава карцін глухіх людзей адкрылася ў Мінску

Свае работы гледачам прадставілі глухія людзі, якія першымі ў Беларусі атрымалі прафесійную мастацкую адукацыю.
Sputnik

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Выстава жывапісу глухіх людзей "Мара" адкрылася сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Назву экспазіцыя атрымалі невыпадкова - гэта абрэвіятура з імёнаў мастакоў, якія прадставілі свае карціны. Марыана Чакілева, Андрэй Ігнаценка і Аляксандр Пакаціла - асаблівыя мастакі, якія даўно марылі атрымаць прызнанне ў шырокай аўдыторыі.

Фотафакт: выстава карцін глухіх людзей адкрылася ў Мінску

Ініцыятарам выставы выступіў Інстытут інклюзіўны адукацыі БДПУ ў падтрымку пачынання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая па прыкладзе сваіх еўрапейскіх калегаў зараз на конкурснай аснове прымае і глухіх абітурыентаў.

Эксперымент стартаваў у 2012 годзе, і першым беларускім прафесійным мастаком сярод людзей, якія не чуюць, стаў менавіта Андрэй Пакаціла. Марыяна Чакілева і Андрэй Ігнаценка пакуль яшчэ вучацца на чацвёртым курсе.

Фотафакт: выстава карцін глухіх людзей адкрылася ў Мінску

На выставе прадстаўлены жывапіс розных жанраў. Андрэй малюе гістарычныя і рамантычныя кампазіцыі, Марыяна аддае перавагу нацюрмортам, а Аляксандр піша лірычныя пейзажы з цэрквамі. Усе мастакі гуляюць з колерам, выкарыстоўваючы яркія фарбы і цікавыя фактуры.

Убачыць выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі можна да 12 снежня.