МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Апошнія чатыры зімы ў Беларусі былі цяплей за папярэднія, пра гэта Sputnik паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Апошнія чатыры зімы - з 2014 па 2018 год - былі, цяплейшымі чым звычайна: тэмпература перавышала норму ў сярэднім на 1-2,5 градуса", - распавяла начальнік аддзела вывучэння змен клімату Наталля Клявец.
Ёсць яшчэ адна асаблівасць мінулых зім у рэспубліцы - нетыпова цёплы снежань. Па словах кліматолага, у апошнія гады сярэднесутачная тэмпература ў апошні месяц года на 2-4 градусы перавышала норму.
"Таксама для зім апошніх гадоў характэрна, што снежнае ўстойлівае покрыва часцей з'яўляецца толькі ў студзені. Так было і мінулай зімой. Ён усталяваўся ў другой дэкадзе студзеня", - патлумачыла Клявец.
На думку спецыяліста, падобнае пацяпленне ў Беларусі звязана са змяненнем клімату ў цэлым, а выяўляецца яно ў большай ступені менавіта за кошт тэмпературы ў зімовы перыяд. "Летам у апошні гады таксама цяплей, чым заўсёды. Але розніца ў тэмпературы зімой - вышэй", - падзялілася яна.
У Белгідраметцэнтры Sputnik таксама паведамілі, што не займаюцца доўгатэрміновымі папярэднімі прагнозамі, а таму адмовіліся абвергнуць (або пацвердзіць) народныя здагадкі аб тым, што будучая зіма ў Беларусі абяцае быць суровай. Улічваючы тэндэнцыю апошніх гадоў, падстаў чакаць нетыпова нізкай тэмпературы будучай зімой няма.