МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка не змагла выйсці ў 1/2 фіналу Малога выніковага турніру WTA ў кітайскім Чжухае, паведамляе Sputnik.
Сёння беларуска сустракалася з прадстаўніцай Францыі Каралін Гарсіяй. Паядынак завяршыўся з лікам 4:6, 4:6. Тэнісісткі правялі на корце адзін гадзіну 24 хвіліны.
Нагадаем, у першым матчы Сабаленка была мацнейшай за аўстралійку Эшлі Барці (6:4, 6:4), якая адолела Гарсію (6:3, 6:4).
Такім чынам, усе тры тэнісісткі атрымалі па адной перамозе і пацярпелі па аднаму паражэнню. Розніца сэтаў таксама ва ўсіх аднолькавая - 2:2. Каб выявіць наймацнейшую ў групе, лічылі рознасць геймаў. Месцы размеркаваліся наступным чынам:
1. Барці (20-19)
2. Сабаленка (20-20)
3. Гарсія (19-20)
У паўфінал турніру выйшла аўстралійка. Раней у наступную стадыю спаборніцтвы выйшла немка Юлія Гергес.