Я веру ў каханне: Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выхаду новага альбома

Беларускі музыка прадставіў публіцы пласцінку на вершы Маякоўскага, некаторыя з іх загучалі па-беларуску.
Sputnik

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выдання новага альбома "Люблю" на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Разам з аматарамі выдатный музыкі на выступ завітаў і карэспандэнт Sputnik.

Я веру ў каханне: Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выхаду новага альбома

Новую пласцінку сам Вайцюшкевіч называе своеасаблівай працай над памылкамі і адчувальным крокам наперад. Справа ў тым, што ён ужо спрабаваў натхняцца вершамі вядомага рускага паэта. Вынікам гэтай спробы стала з’яўленне альбома "MW", які ўбачыў свет у 2005 годзе.

Музыка распавёў, што праз некаторы час пасля выхаду новага альбома пісьменнік Рыгор Барадулін спытаўся: чаму не спяваеш Маякоўскага па-беларуску. Так пачаўся шлях да "Люблю" – своеасаблівай музычнай паэмы, аб’яднанай вечнай тэмай – каханнем. Дарэчы, адзін з вершаў Маякоўскага - знакамітае "Паслухайце" - на беларускую пераклаў менавіта Барадулін.

Я веру ў каханне: Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выхаду новага альбома

Акрамя лірычных песень на вечную тэму, ёсць у альбоме і музыка аб паўсядзённым - "Размова з фінінспектарам" у перакладзе Віталя Рыжкова, які разам з Вайцюшкевічам "зачытаў" рэп са сцэны.  

Новую пласцінку, як і мінулы канцэрт, можна бяспрэчна назваць сапраўдным святам музыкі. Імклівыя вершы Маякоўскага дапаўняе музычны мікс з джазу, акадэмічнай музыкі, альтэрнатыўнага року ды хіп-хопу.

Я веру ў каханне: Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выхаду новага альбома

Вайцюшкевіч неаднойчы падкрэсліваў, што на гэта раз змяніў накірунак і хацеў больш музыкі чым слоў. Тэкстаў у "Люблю" сапраўдны не многа, але гэта той самы выпадак, калі лаканічнасць выдатна пасуе музычнаму віхру.

У падрыхтоўцы альбома прынялі ўдзел музыкі гуртоў WZ-Orkiestra, Apple Tea, "Крама", а таксама беларуска-амерыканскі віаланчэліст Марк Прыходзька, гітарысты Сціў Крамер і  Майк Рубін, хор "Канкордыя".

Я веру ў каханне: Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт з нагоды выхаду новага альбома

Спалучэнне магічных тэкстаў Маякоўскага, музыкі Вайцюшкевіча і віртуознага выкання калектву Apple Tea стварыла ўтульную атмасферу і на некалькі гадзін культурніцкая прастора Ок16 пераўтварылася ў прытулак для тых, хто прагне натхнення, музыкі і кахання.