МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Касавокі кот па мянушцы Беларус, якога амерыканка чатыры месяцы таму забрала з прытулку, стаў зоркай сацсетак, перадае Sputnik.
Кот Беларус доўгі час жыў у прытулку для жывёл, куды яго здалі папярэднія гаспадары. Ніхто не адважваўся браць яго з-за яго знешняга дэфекту, але аднойчы яго фота з'явілася ў Instagram, яго ўбачыла амерыканка Рэйчал і не змагла прайсці міма.
"Калі я ўбачыла яго незвычайныя вочы, я адразу закахалася ў гэтага ката і тут жа пачала планаваць, як мне дабрацца ў гэты прытулак", - распавяла дзяўчына. Яна забрала ката і стварыла яму старонку ў сацсетцы, дзе распавядае пра яго жыццё. Старонка Беларуса стала вельмі папулярнай у карыстальнікаў сеткі не толькі ў ЗША, але і па ўсім свеце. Зараз у яго ўжо больш за 25 тысяч падпісчыкаў.
Зараз кот жыве ў Сан-Францыска і выдатна сябе адчувае. Па словах дзяўчыны, якая курыравала ката ў прытулку, у яго вельмі добры характар. Жывёла вельмі ласкавая і прыязная. Гэтыя словы пацвярджае яго новая гаспадыня, якая ўжо паспела ацаніць усе вартасці гадаванца. Рэйчал кажа, што Беларус увесь час ходзіць за ёй, куды б яна ні пайшла. Акрамя таго, ён выдатна сацыялізаваны і не любіць знаходзіцца ў адзіноце.
Дарэчы, чаму першыя гаспадары ката назвалі яго Беларус, невядома. Магчыма, у кагосьці з іх былі беларускія карані.