Фота

Ноч Гая Фокса і самы вядомы парад у Л'юісе

Самы вядомы парад у Ноч Гая Фокса праходзіць у Л'юісе ва Усходнім Сасэксе. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Ноч Гая Фокса адзначаецца ў Брытаніі 5 лістапада ў памяць аб раскрытай Парахавой змове. У 1605 годзе Гай Фокс і група змоўшчыкаў хацелі падарваць будынак парламента, у якім члены парламента і суддзі павінны былі слухаць тронную прамову караля Якава I.
У ноч Гая Фокса брытанцы запальваюць феерверкі і вогнішчы, на якіх спальваюць пудзіла галоўнага змоўшчыка. Кожны год спальваюць новага "злодзея". Сёлета ім стаў былы кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан, пудзіла якога спалілі ў Кенце. Каго спальваць, вырашае арганізацыя Edenbridge Bonfire. У мінулым годзе "віноўнікам" свята стаў Харві Вайнштэйн, а ў 2016-м тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп з галавой яго суперніцы Хілары Клінтан у руках.
На парадзе ў Л'юісе ва Усходнім Сасэксе Барыс Джонсан быў намаляваны з адсечанай галавой Тэрэзы Мэй. Свята ў Брытаніі традыцыйна суправаджаецца феервepкамі, вогнішчамі, а таксама вулічнай ежай, жывымі выступамі і мерапрыемствамі для дзяцей.
1 / 10
Ноч Гая Фокса адзначаецца ў Брытаніі 5 лістапада.
2 / 10
Самы вядомы парад у Ноч Гая Фокса праходзіць у Л'юісе ва Усходнім Сасэксе.
3 / 10
У 1605 годзе Гай Фокс і група змоўшчыкаў хацелі падарваць будынак парламента, у якім члены парламента і суддзі павінны былі слухаць тронную прамову караля Якава I.
4 / 10
Гай Фокс спрабаваў падпаліць у склепе Вестмінстэрскага палаца бочкі з порахам.
5 / 10
Адзін з саўдзельнікаў змовы папярэдзіў каралеўскага лорда Уільяма Паркера, а той вырашыў выратаваць не толькі сваё жыццё.
6 / 10
Парахавую змову раскрылі, а змоўшчыкаў пакаралі смерцю.
7 / 10
У ноч Гая Фокса брытанцы запальваюць феерверкі і вогнішчы, на якіх спальваюць пудзіла галоўнага змоўшчыка.
8 / 10
Кожны год спальваюць новага "злодзея". Сёлета ім стаў былы кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан, пудзіла якога спалілі ў Кенце.
9 / 10
Каго спальваць, вырашае арганізацыя Edenbridge Bonfire. У мінулым годзе "віноўнікам" свята стаў Харві Вайнштэйн, а ў 2016-м тады яшчэ кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп з галавой яго суперніцы Хілары Клінтан у руках.
10 / 10
Свята ў Брытаніі традыцыйна суправаджаецца фeepвepкамі, вогнішчамі, а таксама вулічнай ежай, жывымі выступамі і мерапрыемствамі для дзяцей.