МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" здзейснілі шпацыр па Мінску за некалькі гадзін да гульні супраць барысаўскага БАТЭ, паведамляе Sputnik.
Сёння на "Барысаў-Арэне" пройдзе матч чацвёртага тура групавога раўнду Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Чэлсі". Стартавы свісток прагучыць у 20:55 (па мінскім часе).
Лонданцы прыляцелі ў беларускую сталіцу напярэдадні і засяліліся ў гасцініцу Marriott. Увечары футбалісты правялі трэніроўку на мінскім стадыёне "Дынама".
Сёння "сінія" прагуляліся па набярэжнай Камсамольскага возера за гасцініцай. Футбалісты зрабілі некалькі здымкаў на фоне туманнага Мінска. Пасля прагулкі ў іх будзе невялікі адпачынак, затым спартсмены адправяцца ў Барысаў.
Нагадаем, БАТЭ і "Чэлсі" ўжо сустракаліся - матч адбыўся ў Лондане два тыдні таму. Тады мацнейшымі былі лонданцы (3:1).
"Чэлсі" лідзіруе ў квартэце L, выйграўшы ўсе тры матчы. БАТЭ замыкае групу з трыма баламі. Грэчаскі ПАОК ідзе другім (3), трэцяе месца ў венгерскага "Відзі" (3).
Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю матчу БАТЭ - "Чэлсі".