Радыё

Качанава: часам чалавек займае высокую пасаду і губляе чалавечнасць

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава распавяла ў эфіры АНТ аб стварэнні "банка даных маладых рабят" у якасці перспектыўнага рэзерву кадраў і шматступеньчатым адборы персаналій на кіруючыя пасады ў дзяржапараце.
Sputnik

Адно з найбольш важных пытанняў, якім займаецца Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі, гэта падбор кадраў, праца па іх падрыхтоўцы, прапановы, якія ўносяцца на разгляд кіраўніка дзяржавы і падбор кандыдатур, якія ўваходзяць у кадравы рэестр, распавяла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава у гутарцы са старшынёй праўлення тэлеканала АНТ Маратам Маркавым.

"Калі казаць аб кадравых перастаноўках, ратацыі кадраў, то курс абраны менавіта такі, і я лічу, што гэта правільна. Абнаўленне і амаладжэнне кадраў павінна быць, таму што жыццё мяняецца, усё мяняецца. Вядома, я не кажу пра тое, што гэта павінна быць абавязкова. Ёсць людзі дастаткова ўзроставыя, якія працуюць вельмі эфектыўна. І гэта правільна, так і павінна быць - павінна быць спалучэнне вопыту, прафесіяналізму і маладосці", - сказала Качанава.

Быць кіраўніком заўсёды не проста, прызнала кіраўнік Адміністрацыі, дадаўшы, што асноватворнымі пры падборы кадраў для яе з'яўляюцца асабістыя якасці канкрэтнага чалавека.

"Гэта адказнае стаўленне да справы, якое табе даручана. Вельмі важна быць сумленным і прыстойным. І ўменне працаваць з людзьмі, уменне ставіцца да людзей па-добраму, таму што ні для каго не сакрэт, што часам чалавек, калі становіцца кіраўніком і займае больш высокую пасаду, дзесьці яго чалавечнасць быццам бы і знікае. Вось гэтага не павінна быць", - распавяла Качанава.

У прыватнасці, як паведаміла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, у цяперашні час створаны "банк даных маладых рабят" па рэкамендацыях губернатараў і мясцовых органаў улады.

"Мы папрасілі даць нам па адным перспектыўным начальніку аддзела, які працуе. Гэта спецыяльны кадравы рэзерв, які дазволіць нам, перш за ўсё, прыцягнуць на дзяржаўную службу тых людзей, якія для сябе ўжо вызначылі і зрабілі гэты выбар, і паралельна з імі працаваць", - адзначыла Качанава.

Такі падыход, на думку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, дасць свае вынікі. Чалавека трэба паглядзець у справе, яго трэба ўбачыць для таго, каб разумець, наколькі ён будзе перспектыўны і эфектыўны на той ці іншай пасадзе, рэзюмавала Качанава.

Фрагмент гутаркі з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталляй Качанавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.