Фота

Шоу Victoria's Secret у Нью-Ёрку: самыя яркія "анёлы"-супермадэлі

Адно з самых эфектных шоу у свеце - шоу Victoria's Secret - завяршылася ў Нью-Ёрку. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з паказу "анёлаў".
Sputnik
На подыум выйшлі такія супермадэлі як Джыджы і Бэла Хадыд, Кендал Джэннер, Жазэфіна Скрывер, Сара Сампаё, Стэла Максвел і іншыя.
Для бразільскай супермадэлі Адрыяны Ліма, якая 20 гадоў прэзентавала вядомую марку бялізны, гэта быў апошні паказ у якасці "анёла" Victoria's Secret. Пасля яе сыходу ў складзе "анёлаў" не засталося ніводнай супермадэлі з нулявых гадоў.
А вось упершыню прайшла кастынг на шоу Victoria's Secret канадская мадэль Віні Харлоу. І ўпершыню на подыуме гэтага шоу - мадэль з вітыліга.
Гонар прадстаўляць Fantasy Bra, створаны брэндам у супрацоўніцтве са Свароўскі і коштам 1 мільён долараў, выпала "анёлу" VS з 2015 года шведскай мадэлі Эльзе Хоск.
1 / 17
Джыджы Хадыд на шоу Victoria's Secret 2018
2 / 17
Джыджы Хадыд, Кендал Джэннер і Аляксіна Грэй.
3 / 17
Бэла Хадыд на шоу Victoria's Secret 2018.
4 / 17
Мін Сі, Грэйс Элізабэт, Сіндзі Бруна, Джыджы Хадыд, Кендал Джэннер і Аляксіна Грэй.
5 / 17
Гонар прадстаўляць Fantasy Bra за 1 мільён долараў выпала "анёлу" брэнда з 2015 года Эльзе Хоск. Ювелірны шэдэўр маркі створаны ў калабарацыі з Atelier Swarovski, на яго выраб пайшло 930 гадзін.
6 / 17
Канадская мадэль Віні Харлоу - упершыню прайшла кастынг на шоу Victoria's Secret. І ўпершыню на подыуме гэтага шоу - мадэль з вітыліга.
7 / 17
Кэндыс Свейнпол на шоу Victoria's Secret 2018.
8 / 17
Звыш 50% мадэляў прадстаўлялі на паказе афрыканскія, лацінаамерыканскія або азіяцкія краіны. Для параўнання - два гады таму іх было ўсяго 30%.
9 / 17
Аўстралійская топ-мадэль Шанін Шэйк.
10 / 17
Бэхаці Прынслу на шоу Victoria's Secret 2018.
11 / 17
Тэйлар Хіл.
12 / 17
Марта Хант, Лаіс Рыбейра, Жазэфіна Скрывер, Сара Сампаё, Стэла Максвел і Ромі Стрэйд.
13 / 17
Кендал Джэннер.
14 / 17
Выхад Бэлы Хадыд у музычным суправаджэнні Рыты Оры.
15 / 17
Джыджы Хадыд.
16 / 17
Шведская мадэль Эльза Хоск і бразільская мадэль Адрыяна Ліма. Напярэдадні Ліма абвясціла аб сыходзе з "анёлаў" пасля 20-гадовага супрацоўніцтва з брэндам Victoria's Secret.
17 / 17
Адрыяна Ліма кранула прыхільнікаў тым, як развіталася з Victoria's Secret на паказе. У складзе "анёлаў" пасля яе сыходу не засталося ніводнай супермадэлі з нулявых гадоў.