Сталі вядомыя імёны пераможцаў чацвёртага "Восеньскага салона"

У гэтым годзе арганізатары прадалі 50 карцін на суму больш за 90 тысяч беларускіх рублёў.
Sputnik

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Міжнароднае журы "Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам" назвала імёны пераможцаў, паедамілі арганізатары выставы.

Прафесіяналы ў сферы мастацтва Германіі, Украіны, Славакіі, Літвы і Італіі вызначылі трох беларускіх мастакоў, якія атрымаюць гадовую стыпендыю ў памеры 12,5 тыс. беларускіх рублёў. Лаўрэатамі  сталі Алена Гіль, Уладзімір Сакалоўскі і Алеся Жыткевіч.

Сталі вядомыя імёны пераможцаў чацвёртага "Восеньскага салона"

Згодна з рашэннем журы спецыяльныя дыпломы атрымалі Канстанцін Ладошкін, Алена Галавіна, арг-група "12" і Сяргей Рубашка.

Пераможцы былі абраныя і згодна з вынікамі глядацкага галасавання. Першае месца і прыз глядацкіх сімпатый атрымала Алеся Скарабагатая, другое месца дасталася Іллі Спрынджуку, а трэцяе месца паміж сабой падзялілі Аляксандр Бельскі і Канстанцін Ладошкін.

Сталі вядомыя імёны пераможцаў чацвёртага "Восеньскага салона"

Чацвёрты "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" яшчэ да адкрыцця стаў рэкардсмэнам — у гэтым годзе было пададзена самая вялікая колькасць заявак за ўсю гісторыю існавання арт-праекта. Усяго на выставачнай пляцоўцы экспанаваліся работы 150 аўтараў — 124 індывідуальныя заяўкі і 26 заявак ад галерэй, прычым не толькі мінскіх, але і рэгіянальных.

Віцэ-прэм'ер Русы, Дарт Вэйдар і дзяўчаты: чым пацешыў чацвёрты "Восеньскі салон">>

Сёлета выставу наведалі больш за 13 тысяч чалавек, усяго было прададзена 50 работ на суму больш за 90 тысяч беларускіх рублёў.