Журы назвала лепшы фільм "Лiстапада-2018"

Напярэдадні журы падвяло вынікі юбілейнага кінафоруму і раздала галоўныя прызы. Ні адна беларуская карціна не ганаравалася ўзнагародай.
Sputnik

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Карціна рэжысёра Раду Жудэ "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" стала лепшай на фестывалі "Лістапад-2018", паведамляе Sputnik.

Цырымонія закрыцця 25-га Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2018" прайшла ў сталічным кінатэатры "Масква", дзе журы таксама падвяло вынікі форуму. Галоўны прыз дастаўся фільму "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" - карціна Раду Жудэ была аднагалосна прызнана лепшай.

Жудэ не змог наведаць цырымонію - цяпер рэжысёр знаходзіцца ў Галівудзе, але ён даслаў паведамленне з падзякай за ўзнагароду.

Спецыяльны прыз журы атрымала стужка "Трэцяя жонка" рэжысёра Аша Мэйфэра.

Перамогу ў іншых намінацыя святкавалі Цзя Чжан-Кэ за фільм "Попел беласнежны" (Лепшая рэжысура), Огнен Главоніч за фільм "Груз" (Лепшы сцэнар), Адам Баерскі, Томаш Рафал за фільм "Аднойчы ў лістападзе" (Лепшая аператарская работа імя Ю.А. Марухіна), Чжао Тао за ролю ў фільме "Попел беласнежны" (Лепшая жаночая роля), Сцяпан Дзявонін за ролю ў фільме "Сэрца свету" (Лепшая мужчынская роля), Антон Байбакоў за фільм "Вулкан" (Лепшае гукавое (музычнае) рашэнне фільма).

Прызы глядацкіх сімпатый размеркаваліся наступным чынам:

  • "Юлі", рэжысёр - Ісіяр Бальяін (За лепшы ігравы фільм)
  • "Праект "Бабуля", рэжысёр - Балінт Рэвес (За лепшы дакументальны фільм)
  • "Супа Мода", рэжысёр - Лікарыён Вайнайна (За лепшы фільм для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі ў конкурсе "Лістападзік").

У нацыянальным конкурсе "Лістапада" лепшым ігравым фільмам назвалі працу Мары Тамковіч "Дачка", лепшым дакумэнтальным - "Песні для Кіта" рэжысёра Руслана Фядотава. Сярод анімацыйных фільмаў узнагарода дасталася "Добраму ваўку" Наталлі Дарвінай.

Гран-пры ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно атрымалі "Хатнія гульні" рэжысёра Алісы Каваленка.