Сустрэцца з любімым пісьменнікам атрымалася ў мінчан у нядзелю, 11 лістапада. Нягледзячы на выхадны, у кнігарню прыйшлі сотні гараджан. Многія захапілі свае кнігі, а тыя, хто не ўзяў з сабой фаліянт Славы Сэ, маглі набыць кнігі прама на аўтограф-сесіі. Праўда, іх вельмі хутка раскупілі.
Рыжскі сантэхнік і пісьменнік Вячаслаў Салдаценка, які пачынаў з нататак у "Жывым Часопісе", хутка набыў славу дзякуючы сваім простым і немудрагелістым, на першы погляд, гісторыям. У Мінску ён прэзентаваў новы раман "Калі патоне чарапаха".
Сярод іншых вядомых кніг Славы Сэ - "Сантэхнік, яго кот, жонка і іншыя падрабязнасці", "Сантэхнік з запалу і з запалам" і "Поўны сантэхнік".
Прыхільнікі Славы Сэ раскупілі ўсе яго кнігі ў краме, дзе праходзіла аўтограф-сесія, а таксама ва ўсіх цэнтральных кніжных беларускай сталіцы.
"Адчуў сябе беларускім аўтарам", - прызнаўся пісьменнік у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik.
Беларускую гісторыю Славы Сэ і яго меркаванне аб гасціннасці беларусаў чытайце ў бліжэйшы час. Сачыце за абнаўленнямі партала.