Прымеркаваныя да стогадовага юбілею заканчэння Першай сусветнай вайны мерапрыемствы прайшлі ў гэтыя выхадныя па ўсім свеце, але сталіцай святкавання стаў Парыж. Французская сталіца сабрала ў нядзелю многіх сусветных лідараў і зладзіла маштабныя ўрачыстасці. Усе галоўнае пра іх - у аглядзе Sputnik.
Беларускі сцяг і васількі
Сярод удзельнікаў урачыстасцей у Парыжы былі і прадстаўнікі Беларусі. Рэспубліку на мерапрыемствах прадстаўляў спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковічам. Госцем таксама быў і пасол Беларусі Павел Латушка.
Латушка публікаваў у сваім Instagram фатаграфіі падрыхтоўкі да святкавання. Так, ля Трыўмфальнай аркі сярод вывешаных сцягоў быў і беларускі. Таксама паказаў пасол і сімвал святкавання - кветку васілька.
Поціск рукі
Адным з момантаў памятных цырымоній, якія больш за ўсё абмяркоўваюцца, стала прыбыццё прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да Трыумфальнай аркі. Камеры тэлеканалаў захавалі, як ён вітаўся з прэзідэнтам Францыі, канцлерам ФРГ і расійскім лідарам, пры гэтым праігнараваўшы ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку.
Пазней, выходзячы пасля сняданку з Елісейскага палаца, Парашэнка адрэагаваў на пытанне аб поціску рукі нервова: заявіў журналістам, што яны ўсё хлусяць. Хлусяць ці не, але супраць запіса відэакамер наўрад ці можна нешта выставіць.
Рассаджванні па-французску
Цікавым момантам мерапрыемстваў апынулася і рабочае снеданне ў Елісейскім палацы. Яно прайшло бліжэй да поўдня, але для многіх лідараў стала першым прыёмам ежы. Аднак цікава не гэта.
Паводле першапачатковага плану рассаджвання, Уладзімір Пуцін павінен быў сядзець побач з Трампам. Аднак перад пачаткам сняданку Елісейскі палац памяняў планы - пасадзіў прэзідэнтаў па абодва бакі ад стала.
Зрэшты, гэта не перашкодзіла лідарам пагаварыць - у іншы час. Пуцін назваў гутарку з Трампам "добрай", але не ўдакладніў дэталяў. За сняданкам жа расійскі прэзідэнт пагутарыў з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам і генсекам ААН Антоніу Гутэрэшам.
Форум міру
Цэнтральнай жа падзеяй урачыстасцяў стаў Форум міру, арганізаваны прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Па задумцы французскага прэзідэнта, мерапрыемства павінна садзейнічаць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў свеце.
"Свет, у якім мы жывем, аслаблены крызісамі, якія дэстабілізуюць наша грамадства [...], таму мы вырашылі стварыць парыжскі Форум міру, які будзе праходзіць кожны год [...]. Я хачу падзякаваць усім, хто прыехаў і знаходзіцца тут", - заявіў Макрон.
Амерыканскі жа прэзідэнт удзелу ў Форуме міру вырашыў не прымаць. Замест гэтага ён пахваліўся ў сацсетках прадуктыўнымі сустрэчамі ў Парыжы.