МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Балетнае шоу пад назвай "Radio and Juliet і Quatro" ў суправаджэнні музыкі вядомага гурта Radiohead пакажуць у Мінску ў лютым, паведамілі Sputnik арганізатары.
Атмасферны балет, які заваяваў гледачоў з розных краін, заснаваны на рамантычнай трагедыі Уільяма Шэкспіра "Рамэа і Джульета". Кранальную гісторыю кахання пакажуць напярэдадні самага рамантычнага свята - Дня закаханых.
"Гэта неверагодны сімбіёз балета і рок-музыкі, якую паставіў і зрэжысаваў славенскі харэограф Эдвард Клюг", - паведамілі арганізатары пастаноўкі.
Балетнае шоу ўжо ацанілі гледачы ў ЗША, Расіі, Італіі, Бразіліі, Карэі, Ізраілі, Канадзе і многіх іншых краінах. У ім бяруць удзел артысты The Great Gatsby Ballet, а галоўную партыю выконвае зорка сусветнага балета і адзіны ўладальнік чатырох Гран-пры сусветных балетных конкурсаў Дзяніс Мацвіенка.
Асабліва адзначаюць стваральнікі музычную аранжыроўку: дзеянні на сцэне разгортваюцца пад лепшыя песні брытанскай рок-групы Radiohead. Мадэрнізаваную пастаноўку дапаўняюць таксама светлавыя эфекты і відэаінсталяцыя.
Убачыць шоу можна будзе на сцэне канцэртнай залы "Мінск" 12 лютага ў 19:00. Квіткі ўжо ў продажы, кошт - ад 50 да 135 рублёў.