Кампазітар-легенда: залатыя шлягеры Ігара Лучанка

Народны артыст Беларусі і СССР кампазітар Ігар Лучанок пайшоў з жыцця на 81-м годзе, пакінуўшы залаты фонд хітоў савецкай і беларускай эстрады.
Sputnik

Кампазітар Ігар Лучанок пісаў сваю музыку не толькі ў песенным жанры, але таксама ў сімфанічным, інструментальным і камерна-вакальным.

Народны артыст СССР, Лучанок аказаў велізарны ўплыў на музыку як савецкага часу, так і суверэннай Беларусі. Яго песні выконвалі такія знакамітыя артысты і ансамблі, як "Песняры", "Сябры", Леў Лешчанка, Сафія Ратару, Валянціна Талкунова.

Імя легендарнага кампазітара вядома ўсім - не толькі старэйшаму пакаленню, але і цяперашняй моладзі. Менавіта ён напісаў музыку да такіх шлягераў, як "Родны кут", "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць" ды іншых.

У памяць пра выдатнага кампазітара Sputnik прапануе вам яшчэ раз успомніць залатыя шлягеры легенды ў выкананні вядомых калектываў і выканаўцаў. З дапамогай стрэлачкі ў правым верхнім куце прагаласуйце за любімую песню.