МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Восьмы сезон папулярнага серыяла "Гульня тронаў" выйдзе ў красавіку 2019 года, паведамляецца ў Twitter-акаўнце тэлеканала HBO.
"Апошні сезон - красавік 2019 года", - пазначана ў апублікаваным у посьце роліку.
У невялікім відэа таксама паказаныя кадры з папярэдніх сезонаў.
Дакладнай даты выхаду заключнага сезону, у якім будзе, як паведамлялася раней, шэсць эпізодаў, не называецца.
Кінематаграфіст Джо Бауэр раней казаў, што праект будзе прэтэндаваць на "Эмі" ў 2020 годзе. Для гэтага серыял павінен выйсці на экраны з 1 чэрвеня 2019 года па 31 мая 2020-га.
Першы сезон серыяла "Гульня тронаў", заснаванага на "Песні Лёду і Агню" Джорджа Р. Р. Марціна, пабачыў свет у 2011 годзе. Сёмы сезон завяршыўся 28 жніўня. Апошні эпізод стаў рэкардсменам па праглядам сярод серыялаў.
Стваральнікі серыяла, які стаў адным з самых папулярных у гісторыі, атрымалі 38 прэстыжных прэмій "Эмі".