Беларускі Дзед Мароз стаў лепшым сярод сваіх "калегаў" з СНД

Рэйтынг галоўных герояў навагодніх святаў быў складзены на аснове аналізу наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.
Sputnik

МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Беларускі Дзед Мароз, які жыве ў Белавежскай пушчы, названы лепшым сярод аналагічных персанажаў з краін СНД і Грузіі, паведаміла расійскае аналітычнае агенцтва ТурСтат.

Белпошта пачала прымаць заяўкі на віншаванне ад Дзеда Мароза

Рэйтынг галоўных герояў навагодніх святаў быў складзены на аснове аналізу наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.

Так, першае месца ў топе заняў беларускі Дзед Мароз, другое - яго казахскі калега Аяз Ата, трэцяе - Шахта Баба з Азербайджана.

Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адкрыўся ў Белавежскай пушчы ў 2003 годзе, яго тэрыторыя складае каля 15 гектараў, на якой размешчаныя Церам Снягуркі, паляна 12 месяцаў, жывая навагодняя елка, а таксама іншыя аб'екты. Штогод у пушчу, каб убачыць галоўнага Дзеда Мароза Беларусі, прыязджаюць звыш 150 тысяч чалавек.