МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прысвоіў званне заслужанага артыста спеваку Дзіму Білану, адпаведны ўказ апублікаваны на расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Прэзідэнт Расіі прысвоіў у сераду дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод адзначаных - поп-спявак Дзіма Білан.
Білану прысвоена званне заслужанага артыста "за заслугі ў развіцці айчыннай культуры і мастацтва, шматгадовую плённую дзейнасць".
Білан у першую чаргу вядомы як пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2008". У конкурсе 2006 года ён заняў другое месца.
Артысту 36 гадоў, выступае ён з 2000 года. Некаторы час Білан супрацоўнічаў з вядомым прадзюсарам Юрыем Айзеншпісам, пазней - з Янай Рудкоўскай. Апошні альбом музыкі - "Свадьба" - выйшаў у гэтым годзе.