Відэа

"Мінск-Арэна" гатова да дзіцячага "Еўрабачання"

Беларуская сталіца ўжо гатовая да правядзення папулярнага конкурсу. Глядзіце відэа Sputnik з "Мінск-Арэны" менш чым за два тыдні да старту дзіцячага "Еўрабачання".
Sputnik

Беларусь прыме дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне 2018" 25 лістапада: за перамогу ў папулярным шоу будуць змагацца прадстаўнікі рэкордных 20 краін.

Сцэна да дзіцячага "Еўрабачання" ўжо гатовая

Рэспубліка рыхтавалася да правядзення шоу ўвесь год. За два тыдні да фіналу дзіцячага "Еўрабачання" да конкурсу ўсё гатова. У "Мінск-Арэне" ўжо ўстаноўлена сцэна, а над святлом працавалі больш за сто спецыялістаў Белтэлерадыёкампаніі.

Шоу, якое адбудзецца на пляцоўцы ў канцы лістапада, абяцае быць адным з самых відовішчных за ўсю гісторыю дзіцячага "Еўрабачання". Арганізатары падрыхтавалі мноства сюрпрызаў для гледачоў - цяпер іх захоўваюць у строгай таямніцы.

Мінск ужо прымаў дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2010 годзе, конкурс таго года быў названы адным з лепшых па ўзроўні арганізацыі і падрыхтоўкі.