Беларускі дуэт Naviband прэзентаваў новы трэк – кранальную песню "Аднойчы і назаўжды".
Музыкі стварылі кампазіцыю "натхнёныя з’яўленнем новага, з жаданнем ісці да канца" і прысвяцілі яе свайму сыну Матэю.
"Аднойчы і назаўжды" – трэцці сінгл за год – яму папярэднічалі "Молодость в кармане" і "Сумне море".
Зараз Naviband рыхтуецца да вялізнага сольнага канцэрта, які запланаваны на 16-га лютага.