Матч з удзелам нацыянальнай беларускай зборнай прайшоў на стадыёне "Жозі Бартэль" і завяршыўся з лікам 2:0 на карысць "белакрылых". Абодва мячы ў вароты гаспадароў забіў Станіслаў Драгун. Падрабязнасці матчу чытайце ў тэкставай анлайн-трансляцыі Sputnik.
Эмоцыі спартсменаў зашкальваюць - футбалісты віншавалі адзін аднаго і дзяліліся ўражаннямі. Не абыйшлося і без лаянак, вымаўленых на радасцях, аднак гэтыя словы прэс-служба АБФФ прадбачліва "запікала".
Матч з Люксембургам стаў 12-м у гісторыі супрацьстаяння двух зборных. І ўпершыню за ўвесь час на выездзе беларусы абыгралі гэтую каманду.
Яшчэ адзін радок статыстыкі - у гульнях Лігі нацый зборная Беларусі не прапусціла мячы ў пяці матчах запар.
Наступная гульня з удзелам "белакрылых" пройдзе 18 лістапада - беларусы ў гасцях згуляюць з Сан-Марына.