МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб тым, што абавязаны пабываць у Рызе, адпаведныя заява прагучала ў пятніцу падчас сустрэчы з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунтысам Улманісам.
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу сустрэўся ў Палацы незалежнасці з экс-прэзідэнтам Латвіі - Улманіс узначальваў краіну з 1993 па 1999 гады. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, палітыкі цёпла пагутарылі і ўспомнілі сустрэчы мінулых гадоў.
"Я з такім жаданнем сёння сюды прыйшоў, як да блізкага знаёмага чалавека. Успомніў усе гэтыя моманты, калі мы сустракаліся. Мне ніхто ніколі не сапсуе тыя сардэчныя ўзаемаадносіны, якія былі і ёсць", - прызнаўся Улманіс.
Беларускі лідар з госцем пагадзіўся: добра, што ёсць, што ўзгадваць.
Як нагадаў Улманіс, Лукашэнку чакаюць з візітам у Рызе. "Мой калега (дзеючы прэзідэнт Латвіі - Sputnik) выказаў гэтую прапанову, з міністрам замежных спраў Беларусі таксама ўчора казалі, што ў Рызе вы павінны пабываць", - адзначыў былы прэзідэнт Латвіі.
"Абавязаны", - адказаў на гэта Лукашэнка.
Акрамя таго, Лукашэнка абмеркаваў з Улманісам розную тэматыку, у тым ліку палітыкі адзначылі і цесныя кантакты паміж грамадзянамі краін.
Аб падрыхтоўцы афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Латвію стала вядома гэтым летам. Афіцыйнае запрашэнне наведаць Рыгу было перададзенае Лукашэнку ў лютым гэтага года падчас візіту прэм'ера Латвіі Марыса Кучынскіса. Пра жаданне запрасіць беларускага лідара краіна заяўляла яшчэ ў 2017-м. Раней беларускі лідар у Латвіі ў статусе прэзідэнта не бываў.