Фота

Сталінградская бітва і танкі: як прайшоў Дзень артылерыста пад Мінскам

Маштабныя святкавання з рэканструкцыяй бітваў і забаўкамі разгарнуліся на "Лініі Сталіна" ў суботу, мерапрыемствы былі прымеркаваны да Дня артылерыста (19 лістапада). Як праходзіла святкаванне - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень у 1942 годзе пачалося контрнаступленне савецкіх войскаў пад Сталінградам, рэканструкцыю маштабнай бітвы паказалі беларусам у рамках свята: у прадстаўленні былі задзейнічаныя сотні чалавек, а таксама баявая тэхніка тых гадоў - танкі, гаўбіцы, гарматы і шматлікая зброя.
Акрамя таго, на тэрыторыі комплексу прайшла анімацыйная праграма, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі (напрыклад, гасцей каталі на ваеннай тэхніцы, конях, вучылі страляць і прапаноўвалі зрабіць фота ў спецыяльных зонах), праходзілі квэсты і майстар-класы, паўдзельнічаць у якіх маглі як дзеці, так і дарослыя.
У рамках свята ініцыятары павіншавалі ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі.
1 / 16
Штогадовае мерапрыемства "Дзень артылерыста" прайшло ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" ў суботу, 17 лістапада.
2 / 16
Святкаванне Дня артылерыі прымеркавана да 19 лістапада - знамянальнай даты Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у 1942 годзе пачалося контрнаступленне Чырвонай арміі пад Сталінградам (аперацыя "Уран").
3 / 16
Юныя ўдзельнікі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Сталінградская бітва".
4 / 16
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя на тэрыторыі комплексу ў гэты дзень адбіла ключавыя эпізоды аперацыі з выкарыстаннем ваеннай тэхнікі тых гадоў.
5 / 16
Разгром буйных нямецка-фашысцкіх сіл пад Сталінградам значна пагоршыў ваенна-стратэгічнае становішча Германіі.
6 / 16
Выбухі, ваенная тэхніка, параненыя - на "Лініі Сталіна" ўсё выглядала вельмі рэалістычна.
7 / 16
Усяго ў рэканструкцыі Сталінградскай бітвы прынялі ўдзел каля 200 чалавек.
8 / 16
Сталінград стаў сімвалам стойкасці, мужнасці і гераізму савецкіх людзей у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.
9 / 16
Акрамя прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў, у рэканструкцыі задзейнічалі і баявую тэхніку тых гадоў.
10 / 16
Лічыцца, што ў Сталінградскай бітве вырашальную ролю адыграла менавіта артылерыя.
11 / 16
У бітве загінулі 485 тысяч савецкіх вайскоўцаў.
12 / 16
Ваенным значэннем перамогі стала зняцце пагрозы захопу вермахтам Ніжняга Паволжа і Каўказа, асабліва нафты з бакінскіх радовішчаў.
13 / 16
Палітычным значэннем стала працверажэнне саюзнікаў Германіі і разуменне імі таго факту, што вайну выйграць немагчыма.
14 / 16
Чырвоная Армія захапіла стратэгічную ініцыятыву і ўтрымлівала яе да канца вайны.
15 / 16
Разгром буйных нямецка-фашысцкіх сіл пад Сталінградам значна пагоршыў ваенна-стратэгічнае становішча Германіі. Японія і Турцыя былі вымушаныя адмовіцца ад уступлення ў вайну супраць СССР.
16 / 16
Перамога пад Сталінградам паклала пачатак карэннаму пералому ў вайне і аказала вызначальны ўплыў на далейшы ход усіх баявых дзеянняў.