Папулярны рэп-дуэт HammAli & Navai упершыню выступіць у Мінску

Гледачы змогуць пачуць не толькі папулярныя трэкі, але і песні з новага альбома, выхад якога запланаваны на канец лістапада.
Sputnik

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Вядомы расійскі творчы тандэм HammAli & Navai упершыню выступіць у сталіцы Беларусі з вялікім сольным канцэртам, паведамілі Sputnik арганізатары.

"Яны захапілі шматлікія хіт-парады радыёстанцый СНД, а іх кліпы на YouTube набіраюць мільёны праглядаў", - сцвярджаюць арганізатары.

Творчы тандэм HammAli & Navai набраў папулярнасць толькі ў гэтым годзе, творчасць дуэта спалучае танцавальную музыку і рэп-лірыку.

Зараз на рахунку гурта некалькі хітоў, сярод якіх "Пустите меня на танцпол", "Ноты", "Хочешь, я к тебе приеду", многія з іх замацаваліся на першых пазіцыях музычных чартаў. Дарэчы, кліп на першую згаданую кампазіцыю набраў больш за 14 мільёнаў праглядаў на Youtube.

"Гледачы змогуць пачуць не толькі папулярныя трэкі, але і песні з новага альбома, выхад якога запланаваны на канец лістапада", - паведамілі арганізатары выступу.

Першы вялікі сольны канцэрт HammAli & Navai пройдзе ў сталічным Prime Hall 22 лютага ў 20:00. Кошт квіткоў - ад 55 рублёў за ўваход на танцпол і 60-85 рублёў - за месца на сектары. Квіткі ўжо ў продажы.