"Вы ўжо пераможцы": Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі "Еўрабачання"

Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" наведалі ў аўторак сталічны Палац Незалежнасці.
Sputnik

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў аўторак з удзельнікамі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Адкрыццё дзіцячага "Еўрабачання": ніякага пафасу і трошкі сэлфі

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Удзельнікі шоу ўжо сабраліся ў Беларусі, акрамя рэпетыцый і саўнд-чэкаў іх чакае і шырокая праграма. Так, юныя артысты наведалі сталічны Палац Незалежнасці, дзе сустрэліся з беларускім лідарам.

"Вы ўжо пераможцы!" - звярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў вялікае дасягненне маладых талентаў, якія прымаюць удзел у такім маштабным міжнародным песенным конкурсе.

"Вы ўжо павінны быць рады і задаволены, што з'яўляецеся пераможцамі ў сваёй краіне, а тут ужо як пашанцуе", - упэўнены Лукашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт, Беларусь адрозніваецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю.

"Таму тут пераможа толькі наймацнейшы", - выказаўся Лукашэнка.

У дзіцячым "Еўрабачанні-2018" прымае ўдзел рэкордная колькасць удзельнікаў - 20 краін. Рэспубліку на "хатнім" шоу прадставіць Даніэль Ястрэмскі з песняй Time.