Як галасаваць за ўдзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання-2018"

Галасаванне гледачоў на сайце стартуе ўжо 23 лістапада, да яго "прыплюсуюць" і балы ад журы.
Sputnik

Набліжаецца фінал дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": ужо 25 лістапада на сцэне "Мінск-Арэны" за перамогу ў папулярным конкурсе будуць змагацца прадстаўнікі рэкордных 20 краін. Незадоўга да правядзення маштабнага шоу у Белтэлерадыёкампаніі распавялі пра тое, як будзе арганізавана галасаванне на дзіцячым "Еўрабачанні".

Лукашэнка - Даніэлю Ястрэмскаму: калі пераможаш, я табе дарую

"Механізм галасавання, уведзены Еўрапейскім вяшчальным саюзам у 2017 годзе, застаўся ранейшым - меркаванне нацыянальнага журы ад кожнай з краін-удзельніц плюс вынікі глядацкага анлайн-галасавання на афіцыйным сайце песеннага форума", - паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" стартуе 23 лістапада і працягнецца да 18:00 25 лістапада. Пасля выступленняў усіх канкурсантаў арганізатары дадуць яшчэ 15 хвілін на галасаванне.

"Вынікі галасавання гледачоў будуць падсумаваныя з вынікамі выбару нацыянальнага журы ад кожнай з дваццаці краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, і такім чынам вызначыцца трыумфатар сёлетняга конкурсу", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Для галасавання на сайце дзіцячага "Еўрабачання" неабходна выбраць ад трох да пяці артыстаў. Аддаць голас, у адрозненне ад дарослага конкурсу, можна і за прадстаўніка сваёй краіны - гэта значыць у беларусаў ёсць шанец падтрымаць Даніэля Ястрэмскага.

Прамы эфір дзіцячага "Еўрабачання" пакажуць 25 лістапада ў 18:00 у эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Усё самае галоўнае пра конкурс - у спецпраекце Sputnik.