Выстава-рэтраспектыва знакамітага латвійскага фатографа Гунарса Біндэ адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Сам мэтр прыехаў у Мінск на адкрыццё выставы разам з жонкай, якая, дарэчы, часта была мадэллю на яго фотаздымках.
Напярэдадні 85-годдзя (дзень нараджэння фатограф адзначыць 27 снежня) Гунарс поўны жыцьця, ідэй і эмоцый.
Фотаработы Гунарса Біндэ адрознівае адданасць чорна-белай фатаграфіі і аптычнай фотакамеры: мастак праводзіць бясконцыя эксперыменты з формай і святлом. А яшчэ ён вядомы як "піянер савецкай эротыкі" - у шасцідзесятыя Гунарс Біндэ пачаў публікаваць фатаграфіі аголенай жаночай натуры.
На выставе можна ўбачыць больш за восемдзесят фатаграфій 1960-2000-х: нацюрморты, пейзажы, рэпартажныя здымкі, партрэты, ню.