Відэа

У ратавальнікаў колер настрою - чырвоны: новы ролік ад МНС

Мінскія ратавальнікі сумесна з Дзядзькам Ванем знялі відэакавер на вядомы хіт "Цвет настроения черный". Глядзіце на Sputnik кліп, у якім яны выказалі любоў да чырвонага колеру.
Sputnik

Моду на "адценневую" кампазіцыю ўвёў спявак Філіп Кіркораў. Зорка расійскай эстрады выпусціў арыгінальную кампазіцыю пад назвай "Цвет настроения синий". Пасля гэтага Кіркораў сумесна з рэперам Ягорам Крыдам запісалі "Цвет настроения черный".

Беларуская эстрада не згубіла свой шанец - спявак Аляксандр Саладуха запісаў сваю варыяцыю хіта "Колер лагатыпа чорны". Але на гэтым музычны флэшмоб не спыніўся: свой хіт "Колер настрою чырвоны" запісалі мінскія выратавальнікі і беларускі спявак Дзядзька Ваня.

У кліпе задзейнічаны не толькі сталічныя ратавальнікі, але і члены іх сем'яў. У ролік увайшлі і "сапраўдныя" кадры працы ратавальнікаў, і пастановачныя, зробленыя на фоне выратавальных машын і інвентару. У кадры дзяўчыны з МНС фарбуюць у чырвоны колер і вусны, і падэшву рабочых чаравік, ператвараючы іх у своеасаблівыя "лабутэны", танчаць з Дзядзькам Ванем.

Ключавая ідэя кліпа закладзена ў фразе "112 - нумар бяспечны". Гэты нумар з'яўляецца дадаткам да звыклага 101 - ён з'явіўся напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Кліп стане выдатнай падставай для напамінку аб тым, куды трэба звярнуцца, "калі нешта пойдзе не так".