Грант у $15 млн выдзеляць Беларусі на барацьбу з сухотамі і ВІЧ/СНІД

Сродкі Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй будуць накіраваныя на лячэнне гэтых захворванняў і стварэнне эфектыўнай сістэмы прафілактыкі сярод уразлівых груп насельніцтва.
Sputnik

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй (ГФСТМ) выдзеліць Беларусі больш за $15 мільёнаў долараў на барацьбу з гэтымі небяспечнымі захворваннямі, дамова пра гэта была падпісаная ў чацвер.

Амаль усе прэпараты для лячэння ВІЧ навучыліся вырабляць у Беларусі

Гэта другі этап фінансавання, разлічаны на 2019-2021 гады, папярэдняя праграма дзейнічае з 2016 года і зараз завяршаецца.

Частка сродкаў будзе накіравана на прафілактыку ВІЧ сярод уразлівых груп, набыццё прэпаратаў, якія не падпадаюць пад бюджэтнае фінансаванне, а таксама новых сродкаў для лячэння формаў сухотаў з шырокай лекавай рэзістэнтнасцю.

Па дадзеных апошняй справаздачы СААЗ Беларусі ў 2016 годзе было 52 выпадкі сухотаў на 100 тысяч чалавек, гэта 13 паказчык у Еўропе.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка заявіў у чацвер, што да 2030 года беларускае грамадства павінна быць свабодным ад сухотаў.

Чытайце таксама: