Макс Корж святкуе трыццацігоддзе

Пасля трэцяга курса ўніверсітэта Корж запісаў песню "Неба дапаможа нам" і сышоў у войска. А калі вярнуўся, даведаўся, што яна стала папулярная ў сетцы.
Sputnik

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Беларускі рэп-выканаўца Макс Корж сёння святкуе трыццацігоддзе.

Лунінецкія бабулі пра творчасць Макса Каржа: нічога не зразумела

Корж родам з Лунінца, там жа ён стварыў свой першы гурт, які праіснаваў нядоўга і поспеху не дамогся. А вось кампазіцыя "Неба дапаможа нам", якую Корж запісаў пасля трэцяга курсу вучобы ў БДУ, стала папулярнай у інтэрнэце, яе ўзялі ў ратацыю і радыёстанцыі. Грошы на яе запіс выдзеліла мама, а ўжо ў 2013 годзе з альбомам "Жыць у кайф" ён сабраў самую буйную пляцоўку Беларусі - "Мінск-Арэну".

У 2017 годзе Корж сабраў "Мінск-Арэну" ў другі раз, але беларуская пляцоўка не адзінае месца, куды прыходзяць паслухаць музыканта. У Каржа пяць сольных альбомаў, ён атрымлівае прэміі, напрыклад, з альбомам "Малы пасталеў" стаў лаўрэатам VK Music Awards. Корж даехаў і да ЗША, дзе таксама выступаў з канцэртамі. У гэтым годзе выканаўца зняў кліп на Камчатцы да песні "Горы па калена" з гэтага альбома.

Асабліва беларусы чакалі выхаду кліпа да песні "Аптыміст", у якім зняліся жонка, бацька Каржа і знатакі яго творчасці, якіх ён паклікаў выйсці на мінскія вуліцы. У жніўні 2019 года Корж плануе сабраць стадыён "Дынама" ў Мінску, пасля чаго з'ехаць на маскоўскае "Дынама". Адным словам, планаў у трыццацігадовага артыста нямала.