МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Моцны туман чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 25 лістапада, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па гэтай прычыне ў рэгіёне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У цэлым на тэрыторыі Беларусі ў нядзелю будзе воблачна. У многіх раёнах магчымы снег або мокры снег. Па паўднёвым захадзе ён можа быць з дажджом, там таксама чакаюцца туманы.
Па дадзеных сіноптыкаў, месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер слабы.
Прагназуецца, што тэмпература паветра ўначы можа вагацца ад - 1 да - 6°С, у паўднёва-заходняй частцы - ад 0 да + 2°С. Удзень можна чакаць ад - 2°С да + 4°С.
Па папярэдніх дадзеных, якія паведамляе Gismeteo.by, на будучым тыдні беларусы могуць чакаць як снег, так і сонца. Да канца тыдня тэмпература апусціцца да - 6°С.