Снег і 9 градусаў марозу чакаюцца ў Беларусi 26 лістапада

Мокры снег і галалёдзіцу на дарогах прагназуюць беларускія сіноптыкі на панядзелак.
Sputnik

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Воблачнае, з мокрым снегам і слабым галалёдам на дарогах надвор'е чакаецца па ўсёй Беларусі ў панядзелак, 26 лістапада.

Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, ноччу чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў, па поўначы краіны пры праясненнях - да мінус 9 градусаў. Днём - ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, а днём па крайнім паўднёвым усходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Нагадаем, раней сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на нядзелю. Прычынай стаў моцны туман, які чакаўся па паўднёвым захадзе Беларусі. У цэлым на тэрыторыі рэспублікі ў нядзелю воблачна, у многіх раёнах магчымы снег і мокры снег.

На будучым тыдні беларусы могуць чакаць як снег, так і сонца. Да канца тыдня тэмпература апусціцца да -6°С.