"Міс Беларусь" паказала нашу краіну свету

Марыя Васілевіч зняла відэаролік-візітоўку, у якім распавяла пра тое, што для яе натхненне, і адказала на пытанне інтэлектуальнага раўнда.
Sputnik

Марыя Васілевіч распавяла аб натхненні ў відэапрэзентацыі для конкурсу "Міс Свету 2018".

Звычайна відэавізітка для конкурсу прыгажосці ўяўляе сабой кароткі аповяд удзельніцы, пераплецены мадэльнымі позамі дзяўчыны і маляўнічымі планамі краіны, якую яна прадстаўляе. А Марыя распавяла яшчэ і пра сябе.

"Гэта неверагоднае адчуванне, гэта як пачуццё бязважкасці, калі сціраюцца грані немагчымага і час спыняецца. Гэта імгненне абсалютнага шчасця, якое ідзе знутры. Гэта нешта няўлоўнае, нешта патаемнае. Гэта тое, што заўсёды ахутана таямніцай. Вось што такое для мяне натхненне", - распавядае Васілевіч у відэакліпе.

Марыя Васілевіч з дзяцінства займаецца жывапісам і танцамі, у свеце моды яе ведаюць, як паспяховую мадэль, акрамя таго, дзяўчына ўмее кіраваць лёгкаматорным самалётам. У конкурсе Miss World Head to Head Challenge Марыя патлумачыла, адкуль такія рознабаковыя хобі.

"Вельмі важна вывучыць свае грані. Мне падабаецца спрабаваць сябе ў розных сферах, атрымліваць новыя веды. Лічу, гэта дазваляе мне ўдыхнуць яркія эмоцыі, пачуцці, робіць маё жыццё больш шчаслівым, напаўняе рознымі фарбамі і дае магчымасць рознабакова развівацца", - распавяла дзяўчына.

Таксама ў сетцы можна паглядзець і інтэлектуальную бітву канкурсантак. Калі вядучы Фрэнкі Сіна спытаў у беларускай удзельніцы, ці можа адзін чалавек змяніць свет, яна адказала цытатай - "Учора я быў разумным і хацеў змяніць свет, сёння я мудры, і таму мяняю сябе".

"Я згодна з гэтай цытатай і ўпэўненая, што калі ты зменіш сябе ў гэтым свеце, свет зменіцца ўслед за табой. Напрыклад, калі ты стаў дабрэй, больш гуманным і пачаў дапамагаць іншым людзям, ты будзеш прыкладам для іх. І людзі таксама зменяцца ў лепшы бок, як і ты ", - адказала Марыя Васілевіч.

Візітоўку беларускай удзельніцы глядзіце на відэа.