МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Белтэлерадыёкампанія распавяла аб рэйтынгах "Еўрабачання-2018", якое прайшло ў нядзелю ў Мінску, паведамляе Sputnik.
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" прайшло 25 лістапада ў Мінску. Рэйтынг праграмы сярод беларускіх гледачоў замерылі дзякуючы "АМГ-Кансалт"/"Рэальныя вымярэнні".
Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, па цікавасці сярод беларускіх гледачоў дзіцячы музычны форум упершыню зраўняўся з дарослым "Еўрабачаннем". Так, доля тэлеглядзення конкурсу склала 15,2%.
"Усяго ж галоўнае шоу 25 лістапада паглядзелі (у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"- Sputnik) 1 мільён 385 тысяч чалавек. Даследаванне праводзілася сярод гарадскіх жыхароў чатырох гадоў і старэй", - удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Прамыя трансляцыі шоу таксама вяліся на сайце Белтэлерадыёкампанія і ў супольнасцях праекта ў сацыяльных сетках. Трансляцыі ў Instagram-акаўнце "Еўрабачанне Беларусь" сабралі 65 тысяч "лайкаў" і каментароў.
"Усяго ж аб міжнародным форуме ў Мінску толькі ў сацыяльных сетках з'явілася больш за адзін мільён публікацый", - дадалі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Пошукавы запыт "Дзіцячае Еўрабачанне-2018" сярод трэндаў Google выйшаў на другое месца ў рускамоўным інтэрнэце, дадалі ў прэс-службе.
Пераможцай конкурсу, які прайшоў у Мінску, стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель. Беларус Даніэль Ястрэмскі заняў на конкурсе 11-е месца.