Кінакрытыкі ЗША абралі лепшы фільм года

Уладальнікі ўзнагарод, якія прысуджае амерыканскі Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША, часта не супадаюць з тымі, хто атрымлівае "Оскар".
Sputnik

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Лепшым фільмам года прызнана карціна амерыканскага рэжысёра Пітэра Фарэлі "Зялёная кніга" а званне лепшага рэжысёра за фільм "Зорка нарадзілася" атрымаў Брэдлі Купер, паведамляе партал Deadline Hollywood.

Тытул лепшага акцёра журы прысудзіла Віга Мортэнсэну за ролю Тоні "Балбатуна" Валелонга ў "Зялёнай кнізе". Найбольшай пахвалы як акторка ганаравалася Лэдзі Гага за ролю ў "Зорка нарадзілася".

У намінацыі "Лепшы анімацыйны фільм" лідарам стала другая частка "Суперсямейкі".

Сцэнарыстам года прызналі Пола Шродэра за карціну "Першая рэфармацкая царква".

Сярод замежных праектаў Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША адзначыў "Халодную вайну" Паўла Паўлікоўскага, які раней атрымаў прыз за лепшую рэжысуру на Канскім кінафестывалі.

Узнагароджанне пройдзе ў Нью-Ёрку на гала-канцэрце NBR Awards 8 студзеня 2019 года.

Адзначаецца, што Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША звычайна прысуджае ўзнагароды на сваё меркаванне, а імёны пераможцаў часта не супадаюць з тымі, хто атрымлівае "Оскар".