Сіноптыкі: да канца тыдня ў Беларусі пахаладае да -18°С

На асобных участках дарог Беларусі магчымая галалёдзіца, таму аўтамабілістам пры руху варта быць вельмі асцярожнымі.
Sputnik

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Па-зімоваму халоднае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні: да канца працоўнага тыдня ўначы тэмпература паветра можа апускацца да -18°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, як мінімум да канца лістапада тэрыторыя рэспублікі будзе знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону

Так, у сераду 28 лістапада ў краіне ападкаў не чакаецца, уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -10°С, пры праясненнях - да -13°С, удзень ад -1 да -7°С.

У наступныя двое сутак тэмпература працягне падаць. У чацвер 29 лістапада ўначы месцамі пахаладае да -18°С, удзень будзе крыху цяплей - ад -2 да -9°С. У пятніцу ўначы будзе па-ранейшаму марозна - ад -7 да -14°С, а на ўсходзе краіны - да -18°С, удзень - ад -3 да -10°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог Беларусі магчымая галалёдзіца, таму аўтамабілістам пры руху варта быць вельмі асцярожнымі.