Усталёўваць галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы Мінска пачалі ў трэцяй дэкадзе лістапада.
Мяркуецца, што радаваць мінчан і гасцей сталіцы яна будзе ўвесь снежань і некалькі тыдняў у студзені.
У чацвер Sputnik стаў сведкам падрыхтоўкі елкі да Новага года: на яе ўжо развешвалі шары. Неўзабаве ёлка заззяе яркімі агнямі.
Таксама ў чацвер на Кастрычніцкай плошчы пачалі ўстаноўку светлавых фігур у форме шароў - яны даўно палюбіліся жыхарам сталіцы як адзін са святочных фонаў для сэлфі.
Глядзіце відэа падрыхтоўкі галоўнай елкі краіны да Новага года на Sputnik.