Фота

Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе

ЮНЕСКА ўключыла фестываль у Будславе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Глядзіце фотастужку Sputnik - мы сабралі самыя яркія кадры гэтага ўнікальнага мерапрыемства.
Sputnik
Рашэнне пра ўключэнне фестывалю ў Будславе ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў чалавецтва ў сераду прыняў адпаведны камітэт ЮНЕСКА. Цяпер штогадовае мерапрыемства мае такі ж міжнародны статус, як танец хлопцаў у Румыніі, славацкая гульня на дудзе ці арабская кава.
Штогод у першыя выхадныя ліпеня тысячы чалавек збіраюцца на тэрыторыі Рыма-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар абраза Будслаўскай Божай Маці.
У апошнія гады Будслаўскі фэст збірае ўсё больш гасцей: наведаць яго часта вырашаюць не толькі вернікі каталікі, але і турысты - дык гэта прыгожа і ўражліва. Глядзіце лепшыя фатаграфіі з Будслава на Sputnik.
Глядзіце таксама:
Фэст у Будславе: тысячы пілігрымаў і начное шэсце
1 / 16
Пілігрымы ў Будславе вітаюць адзін аднаго. Кожны год маленькі гарадок Будслаў на Мядзельшчыне збірае тысячы паломнікаў, якія трымаюць свой шлях з розных пунктаў Беларусі.
2 / 16
Адметны знак смаргонскіх пілігрымаў - чырвоныя хусткі.
3 / 16
Баранавіцкія пілігрымы ля сцен касцёла вітаюць тых, хто сабраўся песнямі танцамі і крычалкі.
4 / 16
Канчатковая мэта пілігрымкі - касцёл у Будславе.
5 / 16
Маладая жанчына з Гудагайскай парафіі прайшла пілігрымку разам з маленькай дачкой. За цярпенне малой далі маечку "Самая лепшая дзяўчынка нашай пілігрымкі".
6 / 16
Клаўдыё Гуджэроцці ў 2015 годзе ўзначаліў групу пілігрымаў з Гудагайскай парафіі.
7 / 16
Многія пілігрымы ведаюць адзін аднаго па мерапрыемствах мінулых гадоў.
8 / 16
Тысячы беларускіх каталікоў збіраюцца ў Будславе, каб пакланіцца цудатворнаму абразу - Будслаўскай Божай маці.
9 / 16
Акрамя абраза пілігрымы ў касцёле абавязкова пакланяюцца крыжу.
10 / 16
Абавязковая частка свята - споведзь пілігрымаў.
11 / 16
Любы жадаючы можа паспавядацца ў ксяндза.
12 / 16
Самая яркая частка свята - тысячы пілігрымаў з свечкамі ідуць па Будславу.
13 / 16
З надыходам цемры тысячы паломнікаў запальваюць свечкі.
14 / 16
У гэтым годзе ўпершыню за ўсе гады святкавання ішоў моцны дождж.
15 / 16
Але, як адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у Бога няма дрэннага надвор'я і дождж заўсёды лічыўся добрым знакам.
16 / 16
Так і выйшла, ЮНЭСКА ўключыла фестываль у Будславе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.