МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Міжнародны фестываль "Пецярбургскі тэатральны сезон" пройдзе ў Купалаўскім тэатры з 14 па 18 снежня. Што прывязуць беларусам рэжысёры з Паўночнай сталіцы – глядзіце ў падборцы Sputnik.
Сцэнічная фантазія па матывах Флабэра
Сусветна вядом рэжысёр Андрый Жолдак разам з Санкт-Пецярбургскім тэатрам "Руская антрэпрыза" прывязе ў беларускую сталіцу пастаноўку "Мадам Бавары". Ёй і распачнецца фестываль 14 снежня.
Гледачы ўбачаць незвычайную інтэрпрытацыю рамана Густава Флабэра. Галоўнае для рэжысёра – асацыяцыі, якія ўзнікаюць наконт Эмы Бавары і яе ўчынкаў. Якой можа быць Бавары ў сучаснасці. Дзякуючы тэатральнаму мантажу гледачы разам з артыстамі змогуць перамяшчацца ў часе і адказаць на гэтае пытанне.
Талстой і яго love-story
Спектакль, створаны на аснове ўспамінаў сучаснікаў Льва Талстога, гледачы ўбачаць 15 снежня. У пастаноўцы знойдзецца месца не толькі гістарычным фактам, але і мастацкаму вымыслу.
Спекаткль распавядзе аб адносінах вялікага рускага пісьменніка з яго жонкай. Акцёры дзяржаўнага драматычнага тэатра "Прытулак камедыянта" разам з рэжысёрам Дзянісам Хусніяравым паспрабуюць адказаць на пытанне: Кім была Соф’я Андрэеўна і што вымусіла цяжка хворага Талстога збегчы з сям’і.
Цуцыкі ўночы
Вялікі тэатр лялек прапануе 16 снежня сустрэцца на старым вакзале, дзе чатыры героі чакаюць цягнік. Летуценныя персанажы гатовы чакаць і цешыцца простымі рэчамі. Яны адкрытыя да цуда і таму вельмі хутка напаткаюць яго на сваім шляху.
Лірычны музычны спектакль рэжысёра Руслана Кудашова абавязкова здзівіць і расчуліць уважлівага гледача.
Каханне і вар’яцтва
Санкт-Пецярбургскі акадэмічны драматычны тэатр імя Камісаржэўскай распавядзе гісторыю маладой жанчыны і адсталага ў развіцці 30-гадовага хлопца ў пастаноўцы "Ноч Гельвера". Яны спрабуюць выжыць у звар’яцелым свеце.
Гэты гісторыя не толькі пра каханне, але і пра знявагу, надзею і здольнасць па-дзіцячаму глядзець на жахлівыя рэчы, якія адбываюцца навокал. Як уратавацца? Сваю версію пакажа рэжысёр Аляксандр Баргман 17 снежня.
І зноў каханне
Знайсці адказ на пытанне "Што такое каханне? " прапануюць у адніменным спектаклі тэатра-фестываля "Балтыйскі дом". Рэжысёр Эліас Файнгерш разам з акцёрамі спрабуе распавесці тры гісторыі, героі якіх шукаюць адказ на гэтае пытанне.
Персанажы не падобныя адзін на аднаго і аб’яднаныя толькі музыкай. Рэжысёр з’яўляецца яшчэ і музыкам-віртуозам, таму ўпрыгожвае спектакль сваім майстэрствам. А яшчэ выконвае адну з галоўных роляў у лірычнай камедыі, якая закрые фестываль 18 снежня.