МІНСК, 1 сне - Sputnik. Стартаваў продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года, паведаміла ў суботу прэс-служба дырэкцыі гульняў.
Квіткі сталі даступныя 1 снежня з 12:00. Набыць іх можна самастойна праз афіцыйны сайт. У Беларусі, акрамя таго, набыць квіткі можна ў касах кампаніі Ticketpro, а ў Еўропе - праз афіцыйных рэсэлераў. У Расіі квіткі паступяць у продаж крыху пазней - з 15 снежня. Набыць іх можна будзе на сайце афіцыйнага білетнага агента.
Кошт квітка будзе вар'іравацца ад Br5 (або 2 еўра для замежных грамадзян) да Br50 (або адпаведна, 20 еўра).
Квіткі будуць мець розны клас: Standard, VIP. Па асобным кошце будуць прадаваць квіткі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця. За магчымасць убачыць шоу адкрыцця трэба будзе заплаціць ад 150 да 300 беларускіх рублёў у залежнасці ад катэгорыі месцы.
Кошт квіткоў на цырымонію закрыцця будзе крыху меншы - ад 70 да 150 рублёў.
Мяркуецца, што гледачы цырымоній адкрыцця і закрыцця стануць непасрэднымі ўдзельнікамі дзейства. Яны змогуць убачыць шэраг выступаў, якія не трапяць у тэлевізійны эфір. Гэтым і тлумачыцца больш высокі кошт квіткоў.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Змаганні ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.