Бацька беларускай кухні: 5 фактаў пра бульбу

У гэты дзень у Англію з Амерыкі была ўпершыню завезена бульба.
Sputnik
Прывезеная еўрапейцам бульба доўгі час успрымалася як атрутная дэкаратыўная расліна, сёння ж гэта агародніна актыўна выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх кухнях свету.
З цягам часу да бульбы склалася асаблівае стаўленне: у яе гонар ставяць помнікі, адкрываюць музеі і нават малююць карціны.
У Беларусі бульба з'яўляецца амаль што нацыянальным сімвалам, а 5 чэрвеня ў рамках Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы "Белагра 2018" нават адзначаецца "Дзень бульбы".
Sputnik сабраў пяць цікавых фактаў аб гэтай дзіўнай агародніне, якія вы маглі не ведаць.