ЧЕ па фігурным катанні ў Мінску: пераможцы атрымаюць па $21 тыс.

Лепшыя фігурысты Еўропы прыедуць у Мінск у студзені - турнір стартуе 21-га.
Sputnik

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Чэмпіёны Еўропы па фігурным катанні ў адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын атрымаюць па 21 тысячу долараў, паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі канькабежцаў (ISU).

Мінск з 21 па 27 студзеня прыме кантынентальнае першынство па фігурным катанні. У Беларусь прыедуць лепшыя фігурысты Старога Свету з Расіі, Італіі, Францыі, Іспаніі і інш.

Пераможцы ў адзіночным разрадзе атрымаюць па 21 тысячы долараў, за другое месца - 16 тысяч, за трэцяе - 11 тысяч. У спартыўным парным катанні і танцах на лёдзе прызавыя размяркуюцца наступным чынам: першае месца - 30 тысяч, другое - 20 тысяч, трэцяе - 12 тысяч.

Спаборніцтвы пройдуць на лёдзе "Мінск-Арэны". Першыя два дні адведзены пад трэніроўкі, у барацьбу за медалі фігурысты ўступяць 23 студзеня. Завершыцца турнір гала-канцэртам з удзелам чэмпіёнаў.