Нормы расходаў на харчаванне ў навучальных установах павялічаны ў Беларусі

Грашовыя нормы на школьнае харчаванне не мяняліся з 2013 года.
Sputnik

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Грашовыя нормы расходаў на харчаванне некаторых катэгорый навучэнцаў ва ўстановах адукацыі павялічаны ў краіне.

Пастанову аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Грашовыя нормы на харчаванне не мяняліся з 2013 года.

Доктар Часноў аб правільным харчаванні школьніка: карміце дзіця мясам!

"На 10 працэнтаў павялічаны грашовыя нормы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у агульнаадукацыйных установах з трох-, чатырох- і пяціразовым харчаваннем", - гаворыцца ў пастанове ўрада.

Гэта ў гімназіях-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 11-13 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў, удакладняецца ў дакуменце.

Акрамя гэтага, на 10% павялічаны грашовыя нормы на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў - дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, гаворыцца ў дакуменце.

Таксама на 7-8% павялічаны грашовыя нормы ў школах, гімназіях, ліцэях са знаходжаннем 9-10,5 гадзін з трохразовым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў.

На столькі ж адсоткаў павялічаны нормы ў сaнаторных школах-інтэрнатах з пяціразoвым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 14-17 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах з чатырохразовым харчаваннем для дзяцей ва ўзросце 11-13 гадоў.

І на 6% павялічаныя грашовыя нормы расходаў на харчаванне для навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тых, якія атрымліваюць трохразовае харчаванне.