Беларусь - самая паспяховая краіна СНД, упэўненыя ў Расіі

Акрамя гэтага апытаныя расіяне лічаць, што Мінск па-ранейшаму галоўны партнёр Масквы на сусветнай арэне.
Sputnik

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Большасць апытаных расіян назвалі Беларусь самай паспяховай дзяржавай на постсавецкай прасторы, пра гэта гаворыцца ў дадзеных Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі.

Паводле дадзеных апытання, галоўным партнёрам Расіі на сусветнай арэне назвалі Беларусь 60% апытаных грамадзян, следам ідзе Казахстан з 47%.

Беларускі пашпарт - 54-ы ў рэйтынгу наймацнейшых у свеце

"Традыцыйна больш станоўчае стаўленне да гэтых краін выказваюць прадстаўнікі старэйшых пакаленняў, чым моладзь. Найменшы паказчык абодвух рэйтынгаў на фоне астатніх ва Украіны", - тлумачыць УЦВГД.

Пры гэтым 68% удзельнікаў апытання назвалі Беларусь найбольш стабільнай і паспяховай краінай на постсавецкай прасторы. На другім месцы размясціўся Казахстан, за яго аддалі галасы 52% расіян.

Нядзіўна, што пры такіх лічбах апытання ў Расіі перакананыя, што афіцыйны Мінск у найбольшай ступені забяспечвае правы рускамоўных (66%). Другая пазіцыя і ў гэтым пытанні зноў дасталася Казахстану (31%).

Рэйтынг даверу лідараў краін склаўся наступным чынам:

  • прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (65%)
  • прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў (49%)
  • прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў (14%).

Унізе рэйтынгу ідуць прэзідэнты Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў і прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон - ім давяраюць па 3%, прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнка - 1%.

У УЦДГМ адзначылі, што апытанне было праведзена ў пачатку лістапада гэтага года, аб'ём выбаркі - 1600 чалавек, максімальны памер памылкі з верагоднасцю 95% не перавышае 2,5%.