Відэа

Лепшы футбаліст Беларусі: Стасевіч дагнаў Зыгмантовіча, Хацкевіча і Калачова

Вынікі футбольнага сезона - 2018 падвялі напярэдадні ў Мінску - статуэткі "Зорны мяч" дасталіся лепшым футбалістам краіны ў розных намінацыях. Глядзіце на Sputnik урачыстую цырымонію закрыцця футбольнага сезона.
Sputnik

Цырымонія "Зорны мяч" адбылася 4 снежня ў канцэртнай зале Prime Hall у Мінску. Вынікі сезона падвялі ўручэннем статуэтак лепшым з лепшых футбалістаў Беларусі.

Паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

"Сезон атрымаўся адным з самых яркіх і эмацыйных у нашай найноўшай спартыўнай гісторыі", - сказаў старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Сяргей Румас.

У сваёй прамове Румас надаў увагу выступленню нацыянальнай зборнай у Лізе нацый УЕФА, гульні БАТЭ ў Лізе Еўропы, адзначыў дасягненні юнацкай зборнай. Кіраўнік АБФФ ушанаваў памяць тых, каго беларускі футбол страціў у гэтым годзе - Іван Савосцікаў, Віктар Шукан, Уладзімір Журавель, Анатоль Капскі. "Іх уклад у гульню нумар адзін на прасторах рэспублікі пераацаніць немагчыма. А таму, упэўнены, памяць пра гэтых выбітных людзей застанецца не толькі ў нашых сэрцах, але і ў сэрцах прадстаўнікоў многіх наступных спартыўных пакаленняў", - сказаў Румас.

Затым адбылася цырымонія ўзнагароджання. Галоўнай інтрыгай вечара стала аб'ява лепшага футбаліста Беларусі - ім стаў паўабаронца БАТЭ і нацыянальнай каманды Ігар Стасевіч, для якога гэтая ўзнагарода другая ў кар'еры. Нагадаем, у 2015 годзе Стасевіч ужо ўдастойваўся гэтага прыза.

Такім чынам, Стасевіч зраўняўся з Андрэем Зыгмантовічам (1992 г., 1994 г.), Аляксандрам Хацкевічам (1998, 2000) і Цімафеем Калачовым (2013, 2016).

Акрамя таго, футбаліст павёз з Prime Hall яшчэ дзве ўзнагароды - лепшага паўабаронцы і самаму карыснаму гульцу.