МІНСК, 5 сне - Sputnik. Футбаліст БАТЭ Ігар Стасевіч стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Тытул дастаўся паўабаронцу БАТЭ па выніках прафесійнага галасавання сярод спартыўных журналістаў і футбольных спецыялістаў.
Узнагарода была ўручана лаўрэату на цырымоніі падвядзення вынікаў футбольнага сезона "Зорны мяч - 2018", якая прайшла ў канцэртнай зале Prime Hall у Мінску.
Ігар Стасевіч прызнаецца наймацнейшым не ў першы раз. Трэці сезон запар ён атрымлівае тытул лепшага гульца нацыянальнага чэмпіянату, лепшага паўабаронцы Беларусі.
Узнагароду пераможцу ўручыў прэм'ер-міністр і кіраўнік федэрацыі футбола Беларусі Сяргей Румас.
Лепшым трэнерам прызнаны экс-трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які ўзначальвае зараз маскоўскі ЦСКА, лепшым варатаром - Андрэй Гарбуноў з мінскага "Дынама", абаронцам - Павел Рыбак з салігорскага "Шахцёра", форвардам - Павел Савіцкі з брэсцкага "Дынама".