Відэа

Відэаролік пра Беларусь прызналі самым прыгожым на конкурсе ў Шанхаі

Конкурс Global Travel Video Competition прайшоў у Кітаі ўжо ў трэці раз, аднак Беларусь у ім ўдзельнічала ўпершыню. Чым уразіў журы візуальны аповяд пра нашу краіну, глядзіце на відэа.
Sputnik
Відэаролік "Беларусь. Звыш за чаканне" атрымаў прыз на Міжнародным конкурсе турыстычных відэакліпаў у Шанхаі як самы прыгожы. Іміджавае відэа прадставіла на конкурс Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі, а стварыла яго адна з беларускіх кампаній.
Сярод удзельнікаў конкурсу на званне лепшага турыстычнага роліка пра краіну ўдзельнічалі Егіпет, Турцыя, Харватыя, Ізраіль, Іспанія, Рэспубліка Карэя, Шры-Ланка, Японія і іншыя дзяржавы. Аднак самыя лепшыя водгукі журы атрымала менавіта відэа пра Беларусь. Члены журы адзначылі прыгажосць нашай краіны і прафесіяналізм каманды, якая стварала відэа.