На сцэне Палаца Рэспублікі поўным ходам ідуць рэпетыцыі галоўнага навагодняга прадстаўлення: танцораў змяняюць жанглёры, гімнастаў - штукары, а салістаў - хор. З усяго гэтага ўжо можна зрабіць выснову, што дзейства чакаецца грандыёзнае.
Хлапчукі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі
Рэжысёр-пастаноўшчык мюзікла, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Сяргей Кавальчык прызнаўся, што стараецца ставіць дзіцячыя спектаклі так, каб было цікава і дзецям, і іх бацькам, і нават бабулям-дзядулям.
"Павінна быць нешта, што яны ўсе разам змогуць абмеркаваць пасля спектакля", - кажа рэжысёр.
Спектакль, які сыграюць у гэтым годзе пад галоўнай елкай краіны, можна будзе не толькі абмяркоўваць. Ён зможа пацешыць, захапіць і, што немалаважна для стваральнікаў, навучыць.
"Свет вакол стаў вельмі агрэсіўным, веру ў сапраўдны цуд падмяняюць карыслівасьцю, засмечваюць непатрэбнай інфармацыяй. А цуд ёсць, як ёсць і міласэрнасць, і дабрыня. І пра гэта вельмі кранальна напісаў дастаткова глыбокую гісторыю Генадзь Давыдзька", - распавёў Сяргей Кавальчык.
Зорны склад
Аўтар казкі - палітык, грамадскі дзеяч, заслужаны артыст Генадзь Давыдзька сапраўды ў сваім творы далёка сышоў ад традыцыйных пад Новы год вясёлых зайчыкаў і страшнага ваўка.
Большасць герояў яго казкі - звычайныя людзі. Яны сябруюць, любяць, пакутуюць, хварэюць, пераадольваюць і вераць.
"Я хацеў сказаць, што мара і каханне - гэта не нейкія словы, не абстрактныя паняцці, гэта ўчынак! І не важна, здзяйсняеш ты яго дзеля каханай мамы, каханай дзяўчынкі або Радзімы. Са зброі ў цябе ёсць толькі сілы дабра, а яны, як вядома, перамагаюць ўсё!" - упэўнены аўтар сцэнарыя.
Выводзіць "Формулу дабра" на сцэне будуць амаль 60 артыстаў і танцораў. У галоўных ролях - сапраўды зорны склад рускага драматычнага тэатра імя Горкага: заслужаны артыст Андрэй Душачкін, Шура Вергуноў, Вікторыя Кавальчык, Эмілія Пранскутэ, Сяргей Жбанкоў.
"У галоўнай ролі маладая артыстка нашага тэатра, студэнтка 5 курса Акадэміі мастацтваў Віталіна Бідзюк", - распавёў Андрэй Кавальчык.
Як зарабляе Бархан
Па словах Генадзя Давыдзькі, кампазітар Цімур Каліноўскі, ён жа аўтар нашумелай "Адвечнай песні", напісаў "цудоўную музыку", ператварыўшы спектакль у сапраўдны Брадвейскі мюзікл.
У запісе музычных нумароў удзельнічалі Прэзідэнцкі аркестр, група "Камерата" і гітарыст Сяргей Трухановіч.
Будзе што паслухаць! І, вядома, паглядзець.
"У праекце будзе менш статычных дэкарацый і больш відэакантэнту, што надасць больш відовішчнасці", - упэўнены рэжысёр Кавальчык.
Гэтая гісторыя хоць і лірычная, у ёй шмат і смешных момантаў, і чароўных, інтрыгуе рэжысёр.
Гледачы даведаюцца, як зарабляе валадар пустыняў і пустак Бархан, як пазбавіцца ад назойлівай бабулькі-хваробы па імі Хвор, пазнаёмяцца з дзядулем-байкерам і галоўнымі героямі Алёнай і Грышам, якім прыйдзецца пераадолець мноства перашкод на шляху да выканання свайго жадання.
Вось такі спойлер у гэтай гісторыі. А даведацца падрабязнасці можна будзе ўжо з 21 снежня ў Палацы Рэспублікі.
Прадстаўленні запланаваны да 6 студзеня. На адным з іх па традыцыі з дзецьмі сустрэнецца прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.