Карэспандэнты Sputnik выйшлі ў адзін з гандлёвых цэнтраў Мінска і задалі мінакам нескладаныя, але нечаканыя пытанні. Дзе вучыўся Францыск Скарына? Які ваш любімы князь? Дзе знаходзіцца Пінск і куды дзелася рака Няміга?
Мінчукі не разгубіліся і не стушаваліся, большасць з іх нават пагадзілася праспяваць сваю любімую песню. Хтосьці спяваў гімн, хтосьці - Дзядзьку Янку, а хтосьці заспяваў "Трох чарапах" гурта NRM.
А вы памятаеце, дзе вучыўся Скарына? А на каго? Калі не памятаеце, шукайце карэспандэнтаў Sputnik на вуліцах і паўтарайце гісторыю, геаграфію і культуру Беларусі з намі.