Відэа

Відэафакт: маркі XIX стагоддзя знайшлі ў эстонца на беларускай мяжы

Больш за 1000 розных старадаўніх марак выявілі ў грамадзяніна Эстоніі, які хацеў выехаць з Беларусі ў Еўрасаюз. Глядзіце на відэа, што канфіскавалі ў замежніка.
Sputnik

Агляд мікрааўтобуса Renault Master, у якім ехаў эстонец у якасці пасажыра, праводзіўся ў пункце пропуску "Грыгараўшчына", праз які бус выязджаў у Еўрасаюз. У асабістых рэчах замежнага грамадзяніна было выяўлена парадку 2500 марак і канвертаў з налепленымі маркамі.

Знаходка была адпраўлена ў лабараторыю, спецыялісты якой удакладнілі, што больш за тысячу марак і 10 канвертаў адносяцца да разраду культурных каштоўнасцяў. Кошт іх складае больш за 25 тысяч беларускіх рублёў.

На кадрах, апублікаваных Дзяржаўным мытным камітэтам, можна ўбачыць канверты і маркі розных краін XIX стагоддзя.

Віцебская мытня па дадзеным факце праводзіць праверку, устанаўліваюцца ўсе абставіны справы.